Добрая мая мама

Напярэдадні свята Дня маці 11 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены майстар-клас “Добрая мая мама”.

Вучні 2 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка” зрабілі для сваіх любімых матуль святочную паштоўку.

Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Вядучая распавяла дзецям гісторыю свята, якое бярэ свой пачатак ад рэлігійнага свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Лічыцца, што ў гэты дзень Найсвяцейшая Багародзіца — Маці Божая, пакрывае ўсіх людзей шырокім белым покрывам, імкнучыся іх абараніць.

З іншага боку, гісторыя свята ляжыць у паважлівым стаўленні да ўсіх матуль. Вялікую ролю адыгрывае маці ў жыццё кожнага чалавека, яна неабходная ўсім і заўсёды. Кожны з нас любіць сваю маму — тую, што аддае нам сваё цяпло і сілы.

Вучні з захапленнем рабілі святочную паштоўку з каляровага кардона, упрыгожвалі яе стужкай. Жадаючыя падпісалі віншаванні.

Адказная: Татарчук Н.В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий