Восеньская мазаіка

15 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках індывідуальнага творчага плана «З крыніц спрадвечных» была праведзена пазнавальная гадзіна “Восеньская мазаіка” для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 8» 4Г класа.

У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнікнення свята Багач і свята Пакровы, вялізным значэннем гэтых свят для нашых продкаў.

Дзецям вельмі спадабалася традыцыя стварэння апошняга дажыначнага снапа, выпякання з мукі новага ураджаю пірагоў, абрад ”Запячэння вуглоў” і гаданні дзяўчат на свята Пакровы.

Прагляд мультымедыйнай прэзентацыі па дадзенай тэме дапамог школьнікам лепш зразумець традыцыі нашага народа. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўважлівыя, слухалі з вялікай цікавасцю, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне «Прыкметы свята» і гульні “Восеньскія караблікі”.

У канцы мерапрыемства вучні праглядзелі мультыплікацыйныя фільмы “Покрова, Покровонько” і “Маша і Мядзведзь. Свята ураджаю”, у якіх знайшлі адлюстраванне некаторыя традыцыі восеньскіх свят нашых продкаў. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Трафімава М.А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий