Яе Вялікасць Кніга

16 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках індывідуальнага творчага плана “Яе Вялікасць Кніга” адбылося абмеркаванне “Гартая кніжныя старонкі”.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Полацка”.

Кніга — самы выдатны цуд на свеце. Чытанне развівае памяць: чым больш мы чытаем, тым лепш запамінаем прачытанае; фармуецца мысленне і ўвага, інтэлектуальныя якасці. Вядучая папрасіла школьнікаў распавесці аб тых кнігах, якія яны чыталі. Пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з некалькімі спосабамі чытання: візуальны прагляд, выбарачнае чытанне, паўнатэкставае чытанне. Параіла дзецям займацца самаадукацыяй. Гэта значыць самастойна чытаць літаратуру разнастайнага зместу: аб навуцы, тэхніцы, мастацтве і г. д.

Маленькія чытачы пазнаёміліся з такім паняццем, як псеўданім. Уразіла школьнікаў і тое, што шматлікія сусветна вядомыя раманы, аповесці, паэмы, якія ужо шмат гадоў упрыгожваюць паліцы бібліятэк, выдадзеныя аўтарамі не пад сваім сапраўдным прозвішчам, а пад псеўданімам — прыдуманым імем, якое і стаіць на вокладцы кнігі.

Вучні прызналіся, што больш за ўсё любяць чытаць кніжкі з малюнкамі, гэта значыць з ілюстрацыямі. А значыць, кніжная ілюстрацыя мае самае прамое стаўленне да літаратуры, дапамагае ёй знайсці свайго чытача. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з некаторымі пісьменнікамі, якія самі ілюстравалі сваі творы: гэта Яўгеній Чарушын, Эрнэст Сетан-Томпсан, Даніэль Дэфо і г.д.

У другой частцы мерапрыемства дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Всё обо всём” і “Угадай-ка”. Удзельнічалі ў гульні “Да- Нет”.

У канцы мерапрыемства юныя чытачы з задавальненнем паглядзелі музычны кліп “Возьмите в руки книгу, дети”.

Адказная: Татарчук Н.В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий