Усмешлівы казачнік

1 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы-філіяле №3 прайшоў агляд–вандроўка «Усмешлівы казачнік» (да 95-годдзя з дня нараджэння нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера).

На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №8».

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра жыццё і творчасць Отфрыда Пройслера. Дзяцей зацікавіла тое, што пісьменнік быў сербам па нацыянальнасці і яго бацька, каб пазбегнуць рэпрэсій, змяніў сербскае прозвішча «Сыраватка» на нямецкі лад. Вучні таксама даведаліся, што Отфрыд Пройслер збіраўся паступаць у Пражскі універсітэт, але яго мабілізавалі ў войска. У той час, а гэта быў 1942 год, Германія ужо развязала Другую сусветную вайну. Отфрыд Пройслер ваяваў на Усходнім фронце і ў 1944 годзе ен трапляе ў палон, дзе знаходзіцца пяць гадоў. Менавіта там ен пачынае пісаць казкі.

Выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, бібліятэкар пазнаёміла вучняў не толькі з біяграфіяй пісьменніка, з цікавымі фактамі яго жыцця, але і з найбольш знакамітымі героямі яго твораў. Школьнікаў здзівіў той факт, што ведзьмы, вадзяныя, прывіды апынуліся вясёлымі, гарэзлівымі і добрымі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўважлівыя, слухалі з вялікай цікавасцю, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне «Добрая Баба Яга» і гульні « Памочнікі Бабкі Ёжкі»

Вельмі ўзрадавала маленькіх чытачоў тое, што многія творы пісьменніка экранізаваны. У канцы мерапрыемства госці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з фільмаў «Крабат», «Маленькі прывід», «Маленькая ведзьма», буктрэйлеры па кнігам пісьменніка. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий