Сумленна працаваць на Дзяцінства

17 снежня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў урок-знаёмства “Сумленна працаваць на Дзяцінства” (да 95-годдзя з дня нараджэння Якава Акіма). На ім прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”, 4 “Б” класа.

Якаў Акім – вядомы і таленавіты дзіцячы паэт. Вершы яго жывуць доўга, таму што ў іх ёсць самае неабходнае дзецям: дабрыня, сардэчнасць, прыгажосць навакольнага свету. Чытачам падабаюцца звонкія і вясёлыя, пяшчотныя і сумныя вершы Якава Акіма. Паэт хацеў аднаго – сумленна працаваць на Дзяцінства і зберагчы сяброў.

У пачатку мерапрыёмства дзеці пазнаёміліся з яго жыццём і творчасцю. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў займальную вандроўку па творах паэта ў час хвілінкі чытання “Весела мне!”. З вялікім задавальненнем дзеці чыталі вершы і выконвалі па іх разнастайныя заданні.

Весела і цікава прайшлі гульні і конкурсы: “Хто назаве больш прадметаў аднаго колеру”, “Я ўмею…”, “Загадкі ў заапарку” і “Лісткі календара”.

Затым дзеці адпачылі ў час фізкультхвілінкі “Зарадка”, выканалі заданне “Твой сябар” і адказалі на вясёлыя пытанні “Гэта цікава”.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Быць добрым і шчодрым”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий