Бібліятэчны церамок

25 студзеня у ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна” да дзетак з абмежаванымі магчымасцямі здароўя прыйшоў у госці “бібліятэчны церамок”.

Да маленькіх чытачоў завітаў супрацоўнік бібліятэкі імя Янкі Купалы і прынёс з сабой шмат цікавых новых кніг. Для выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра было праведзена мерапрыемства  “Шмат таямніц хавае КНІГА”.

Дзеці былі вельмі радыя сустрэчы з бібліятэкарам. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем слухалі чытанне апавяданняў, вершаў. Гарталі старонкі кніг, разглядалі маляўнічыя ілюстрацыі, новых герояў. Адгадвалі загадкі пра поры года, адказвалі на пытанні. Усім было вельмі цікава.

Размаўляючы з асаблівымі дзецьмі, вучышся ў іх цярпенню і спагадзе, уменню радавацца жыццю, смяяцца! Гэта такая ўнікальная магчымасць — вярнуцца ў дзяцінства.

Кніга змяняе жыццё дзяцей-інвалідаў, дорыць радасць, з’яўляецца выдатным стымулам для іх далейшага самаразвіцця.  Дык няхай нашы маленькія сябры, дзякуючы ўвазе і клопату, стануць хоць ледзь-ледзь больш шчаслівымі!

Адказны: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий