Імгненні пражытага жыцця
30 студзеня ў бібліятэцы-філіяле №8 у межах праграмы “Мая Полаччына” і да 95-годдзя А. Савіцкага прайшла гадзіна вядомай асобы “Імгненні пражытага жыцця”. Прысутнічалі вучні СШ№16, 5 “Е” класа.
У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра жыццевы шлях свайго земляка Аляксандра Ануфрыевіча Савіцкага – беларускага пісьменніка, грамацкага дзеяча. Пра тое, як яго сям’я сустрэла вайну, як мужны юнак змагауся з ворагам у складзе партызанскага атраду “Смерць фашызму”, а потым у складзе Чырвонай Арміі ўдзельнічау ў вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быу тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў у рэдакцыі полацкай абласной газеты.
Пачаў друкавацца Алесь Савіцкі з 1943 года. Першае апавяданне “Рыбацкае шчасце” апублікаваў у 1948 годзе. Пасля было яшчэ шмат твораў і самыя вядомыя “След пракладае першы”, “Літасці не чакай”, “Палын – зелле горкае” і многае іншае, а так сама дзіцячая трылогія “Дзівосы Лысай гары”, у якую ўвайшлі аповесці-казкі “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”, “Прыгоды Муркі”, “Яўгенка, Лінда і Рык”.
Шмат твораў перакладзены на рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, славацкую мовы.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, прэміі Саюза пісьменнікау СССР, Дзяржаўнай прэміі РБ. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай зоркі, Славы, “Знак пашаны”, Айчыннай вайны I ступені, Францыска Скарыны, медаля Ганаровы грамадзянін Полацка.
На прыканцы гадзіны ўвазе школьнікаў быў прадстаўлены невялічкі фільм пра творчасць Алеся Савіцкага і яго грамацкую дзейнасць.
Падрыхтавала і правяла Абуховіч Е. Н.