Экалогія для дапытлівых

14 лютага ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах індывідуальнага творчага плана “Экалогія для дапытлівых” быў праведзены час ведаў “Як сурок прадказвае надвор’е”, прысвечаны Дню сурка, які адзначаецца 2 лютага. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3 Б класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”.

У пачатку сустрэчы дзеці паглядзелі на малюнкі сурка і паспрабавалі адказаць на пытанне: хто гэта такі? Потым бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі расказала аб цікавым звярку, пра яго звычкі, пра тое, дзе ен жыве, а таксама аб разнавіднасцях суркоў. Школьнікі пазнаёміліся з самымі знакамітымі суркамі-метэаролагамі Філам, Вілі і Чакам. Асабліва дзяцей уразілі звесткі  пра ўласныя апартаменты, у якіх жылі “зоркі”, пра атрыманне імі пенсіі за выслугу гадоў і вядзенне ўласнага сайта ў інтэрнэце.

Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаеміліся з гісторыяй  свята Дзень сурка, што азначае Дзень сурка ў пераносным сэнсе. Як часта мы чуем гэтае пытанне і чаму так гаворыцца? І была здзіўлена адказамі маленькіх слухачоў. Яны ведалі, што гэта жыцце, у якім пануе руціна і адзін дзень у дакладнасці нагадвае іншы.

Пасля ўсяго пачутага бібліятэкар, каб замацаваць веды, правяла конкурс загадак. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў ім. За правільныя адказы яны атрымоўвалі размалёўкі. У канцы дзеці паглядзелі мультыкаплікацыйны фільм “Прыгоды Хомы і Сусліка”, “Суслік”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Юдыцкая В. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий