Жыццё — як сюжэт для серыяла

На Полацкай зямлі вельмі многа помнікаў архітэктуры, літаратуры, выяўленчага мастацтва, але галоўнае багацце горада – гэта людзі. Пра беларускага пісьменніка, лёс якога непарыўна звязаны з Полацкам, ішла гаворка ў бібліятэцы  імя Янкі Купалы 7 лютага.

Да Году малой Радзімы ў межах індвідуальнага творчага плана «Мой горад – частачка Радзімы”» прайшоў літаратурны партрэт «Жыццё — як сюжэт для серыяла»», прысвечаны  95-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага  пісьменніка, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Алеся Савіцкага. На яго былі запрошаны вучні 8 класаў СШ № 3.

Біяграфія гэтага ўнікальнага чалавека сама па сабе нібыта легенда: партызан — франтавік — журналіст — пісьменнік… Прыпісаў сабе год, каб трапіць у партызаны… Некалькі раненняў… Ордэн Славы ІІІ ступені знайшоў яго праз паўстагоддзя пасля заканчэння вайны. Які лёс!..

Прысутным было прапанавана прайсціся жыццёвымі сцежкамі Алеся Савіцкага, паслухаць урывак  інтэрв’ю з нашым земляком, пазнаёміцца з тэматыкай яго творчасці, прасякнутай любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю, гонарам за слаўную гісторыю Бацькаўшчыны.

Вучні з цікавасцю пагарталі кнігі пісьменніка, прадстаўленыя на выставе. Расказ бібліятэкара суправаджаўся прэзентацыяй.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий