Лучше книги друга нет

19 сакавіка з нагоды Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурае свята “Ни к чему нам Интернет – лучше книги друга нет” у межах індывідуальнага творчага плана “С книгой мир добрей и ярче”.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 6”, 3 “Г” класа.

Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення кнігі. З дапамогай экспанатаў выставы “Як да нас прыйшла кніга”  вядучая паведаміла дзецям пра тое, што з даўніх часоў людзі прыдумвалі свае спосабы перадачы інфармацыі. Да нас дайшлі пісьмёны на камені, гліняных дошчачках, папірусе і бяросце. Паперы ў глыбокай старажытнасці не было. Не было і кнігадрукавальных станкоў. Маленькіх слухачоў уразіла і тое, што адну кнігу манах перапісваў 5-7 год. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўважлівыя, слухалі з вялікай цікавасцю, задавалі пытанні. Відэафільм “Адкуль да нас прыйшла кніга” дзеці глядзелі з захапленнем.

Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў гульні “Адкажы, каму належыць”, якую бібліятэкар правяла пры дапамозе мультымедыйнай прэзэнтацыі. Вельмі спадабалася дзецям і дынамічная паўза “Вяселая зарадка”.

А з’яўленне Каралевы Кнігі выклікала яшчэ большы эмацыйны водгук. Вучні з захапленнем слухалі паважаную госцю, без памылак адказвалі на пытанні яе віктарыны “Поможем Незнайке”, з жаданнем удзельнічалі ў гульні “Узнай сказку”.

Вельмі ўзрадавала маленькіх чытачоў тое, што многія творы пісьменнікаў экранізаваны. У канцы мерапрыемства госці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з фільмаў «Чернильное сердце» и «Гарри  Поттер и узник Азкабана», мультыплікацыйнага фільма «Урфин Джюс и его деревянные солдаты».

Увазе школьнікаў была прапанавана кніжная выстава.

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий