Жыццё — як сюжэт для серыяла
17 красавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы зноў ішла гаворка пра Алеся Савіцкага, беларускага пісьменніка, лёс якога непарыўна звязаны з Полацкам.
Па просьбе педагога, Пазняк Таццяны Уладзімераўны, для вучняў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №8” прайшоў літаратурны партрэт “Жыццё — як сюжэт для серыяла”, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Алеся Ануфрыевіча Савіцкага.
Прысутным было прапанавана прайсціся жыццёвымі сцежкамі нашага земляка, пазнаёміцца з тэматыкай яго творчасці, прасякнутай любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю, гонарам за слаўную гісторыю Бацькаўшчыны, паслухаць урыўкі зз яго твораў. Вучні з цікавасцю пагарталі кнігі пісьменніка, прадстаўленыя на выставе. Расказ бібліятэкара суправаджаўся прэзентацыяй.
Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.