Международный день птиц

18 красавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы, у межах індывідуальнага творчага плана “Экалогія для дапытлівых”, адбылася птушыная баталія “Вяртанне дадому”, прымеркаваная  да Міжнароднага Дня птушак. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”.

Школьнікі даведаліся, што Дзень птушак — самае першае экалагічнае свята, якое з’явілася ў канцы 19 ст. у Амерыцы, а ў Еўропе яго пачалі адзначаць з 1906 года.

Першы дзень красавіка — гэта і час прылёту птушак з зімовак. Яны вяртаюцца на радзіму і прыносяць з сабой вестку аб надыходзе вясны.У гэты ж час развешваюцца шпакоўні. Старадаўняя традыцыя па іх вырабе мае глыбокі сэнс: чалавек не толькі дапамагае птушкам, але і сам становіцца бліжэй да прыроды, лепш разумее сваё адзінства з ёй. Таксама людзі спецыяльна выпякалі з цеста жаваранкаў і пелі спецыяльныя “заклічкі”.

Вядучая расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб Чырвонай кнізе нашай краіны, дзе сабраныя рэдкія віды жывёл, раслін і птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Потым дзеці паглядзелі мультфільм «Смешарики. Красная книга».

У другой частцы мерапрыемства маленькія госці паслухалі цікавыя факты пра птушак: аб самай вялікай птушцы на Зямлі – страусе, аб самай маленькай — калібры, аб птушцы пінгвін, якая не ўмее лятаць. Дзякуючы відэа “Птушкі нашай Радзімы” вучні паслухалі, як спяваюць птушкі, як яны выглядаюць.

З сустрэчы дзеці вынеслі асноўную думку — немагчыма ўявіць нашу Зямлю без птушак, таму мы павінны ахоўваць і берагчы нашых добрых і верных сяброў .

У канцы мерапрыемства дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Птушкі — нашы сябры”, адгадвалі загадкі. Самыя актыўныя атрымалі прызы. А на памяць аб сустрэчы пад кіраўніцтвам вядучай зрабілі птушку з паперы.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Юдыцкая В. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий