Полацк вядомы і невядомы

25 красавіка у бібліятэку імя Янкі Купалы завіталі навучэнцы ДУА “Сярэдняй школы №8”, ДУА “Сярэдняй школы №6”, і ДУА “Полацкага кадэцкага вучылішча”.

Тут паміж камандамі школ прайшла краязнаўчая гульня-квэст “Полацк вядомы і невядомы”, якая праводзілася ў межах краязнаўчай праграмы “Мой горад – частачка Радзімы” і была прымеркавана да Году малой радзімы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі маршрут і адправіліся ў дзіўнае падарожжа па свеце краязнаўства. Падчас гульні кожная каманда перамяшчалася па станцыях, якія размяшчаліся ў розных аддзелах бібліятэкі, і разгадвалі таямніцы квэсту, з якіх складаецца гісторыя нашага старажытнага краю.

На кожным этапе за правільна выкананыя заданні каманда атрымлівала пэўную колькасць балаў і элемент пазла. У канцы гульні каманда павінна была сабраць пазл з фрагментаў, атрыманых на станцыях. А для таго, каб трапіць на патрэбную станцыю, удзельнікам квэсту трэба было адказаць на пытанне, разгадаць рэбус або расшыфраваць слова.

У канцы гульні па суме балаў вызначылася  каманда  пераможца. Ёй стала каманда ДУА “Сярэдняй школы №8”. Пераможцы і ўдзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія прызы ад арганізатараў квэсту.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий