Свята Вясны і Працы

29 красавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены інфармацыйны час “Свята Вясны і Працы”, прымеркаваны да свята 1 Мая.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”, 4 “Б” класа.

Вядучая з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаеміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення свята, традыцыямі яго святкавання.

Многія звязваюць з’яўленне Першамайскага свята з забастоўкамі рабочых у Аўстраліі, Амерыцы і Канадзе ў 19 стагоддзі. Але, як аказваецца, гісторыя свята 1 Мая мае больш старажытныя карані. А звязана яна з ушанаваннем багіні Маі яшчэ ў Старажытным Рыме. Гэтая багіня спрыяла ўрадлівасці зямлі. І ў яе гонар ладзілі прыгожае свята, мэтай якога было ўлагодзіць багіню. каб атрымаць добры ўраджай. Менавіта ў гонар гэтай багіні апошні месяц вясны і атрымаў сваю назву — май. Гэтая традыцыя ладзіць масавыя гулянні ў гонар працы на зямлі хутка распаўсюдзілася па суседніх краінах. Але з прыходам хрысціянства больш папулярным стала свята Вялікадня, якое і асацыіруецца з адраджэннем, з вясной.

Але гістарычныя падзеі, якія адбыліся ўжо ў канцы 19 стагоддзя, далі святу другое жыццё. Ён адрадзіўся, але ўжо як сімвал салідарнасці ўсіх працоўных.

А ў 1997 годзе гэтае свята перайменавалі ў Свята вясны і працы. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі падарожжа па краінах Еўропы, каб пазнаеміцца з сучаснымі традыцыямі святкавання 1 Мая. Сёння гэта свята страціла сваё палітычнае значэнне, і кожны з нас па-свойму сустракае і адзначае яго. Няхай 1 мая ўсім нам прынясе толькі радасць, мір і май! Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий