Падарожжа ў Краіну Слоў
20 мая ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова” прайшла лесвіца-славесніца “Падарожжа ў Краіну Слоў”. На ёй прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”, 4 “В” класа.
У час цікавага і займальнага падарожжа дзеці выконвалі разнастайныя заданні і паступова ўзнімаліся на прыступкі лесвіцы кніжнай мудрасці.
Весела прайшлі гульні ў словы: “Азбука-дабаўлянка”, “Запішы словы”, “Беларускія гарады” і “Слоўнікавая скарбонка”. Аказваецца, гуляць у словы гэтак жа цікава, як у хованкі або камп’ютарныя гульні. З вялікім задавальненнем вучні дапаўнялі азбуку, адгадвалі схаваныя словы, тлумачылі іх сэнс.
Затым дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Беларуская азбука” і “Любімая старонка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі на кожную літару алфавіта беларускія словы, чыталі вершы на роднай мове.
З добрым настроем прайшло шоў-спаборніцтва “ Таямніцы родных слоў”. Дзеці прыгадвалі словы, размаўлялі па-беларуску і пазнаёміліся з цікавымі кнігамі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якая багатая, вобразная і маляўнічая наша мова, колькі розных самых неверагодных фарбаў ды адценняў можна знайсці ў ёй.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Я люблю чытаць!”.
Адказная: Ляўшыцкая І. П.