С книгой мир добрей и ярче

4 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах індывідуальнага творчага плана «С книгой мир добрей и ярче» была праведзена літаратурна-гульнёвая праграма «На улице Радости дети живут», прысвечаная Дню Абароны дзяцей для вучняў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа № 8».

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята. Школьнікі даведаліся, што яго першы раз святкавалі ў 1950 годзе і з таго часу ў 60 краінах свету Дзень Абароны дзяцей праводзіцца штогод.

Хлопчыкі і дзяўчынкі са здзіўленнем даведаліся, што ў ранейшыя часы дарослыя вучылі маладое пакаленне асновам бяспечнага жыцця, распавядаючы казкі. Лёс казачных герояў дапамагаў малышам знаёміцца ​​з небяспекамі навакольнага свету. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні «Казка-мана, ды ў ёй намёк …», правільна вызначаючы складаныя сітуацыі. Вельмі зацікавіла іх гульня “Хто дапаможа?”, якую бібліятэкар праводзіла з дапамогай мультымедыйнай прэзэнтацыі. Вучні актыўна адгадвалі загадкі і з задавальненнем рухаліся падчас музычнай гульні “ Мы помашем ручкой маме!”.

Дзіцячае свята нельга прадставіць без спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў, канцэртаў, сумесных праглядаў фільмаў і іншых забаўляльных мерапрыемстваў. На плошчах гарадоў і ў парках ладзяць конкурсы дзіцячых малюнкаў. Міжнародны дзень дзяцей унікальны яшчэ і тым, што мае ўласны сцяг. На сакавітым зялёным фоне намалявана планета Зямля, вакол яе размешчаны рознакаляровыя фігуркі дзяцей, якія трымаюцца за рукі.

У канцы мерапрыемства госці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з фільмаў «Хроники Нарнии», «Как приручить дракона», «Последний богатырь», «Золушка» Усе ўдзельнікі свята атрымалі салодкія падарункі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий