Аперацыя “Зорачка”
У гэтым годзе адна з самых памятных падзей — гэта святкаванне 75-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды 14 и 18 червеня для вучняў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа № 6» і ДУА «Сярэдняя школа № 8» у бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены набат памяці “Старонка той страшнай вайны”(аперацыя “Зорачка”).
Прагледзеўшы дакументальны фільм “Аперацыя “Зорачка”. Двойчы выратаваныя” праекта “Зваротны адлік”, навучэнцы даведаліся пра подзвіг лётчыка Аляксандра Мамкіна, які ён здзейсніў у Полацку. Падчас сустрэчы закраналася праблема “дзеці і вайна”. Навучэнцы і бібліятэкар гулялі ў гульню “Асацыяцыі”, слухалі вершы і песні на ваенную тэматыку, разважалі і выказвалі свае меркаванні, дадзеная тэма не пакінула нікога абыякавым.
Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.