Сусветный дзень акіянаў
18 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла бібліярэгата “Падводная Адысея” (да Сусветнага дня акіянаў). На ёй прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”.
Акіян – гэта цэлы свет, у якім жывуць розныя жывёлы і расліны, загадкавыя і прыгожыя. Чалавек з’яўляецца часткай планеты і павінен захоўваць навакольнае асяроддзе. Невыпадкова штогод, 8 чэрвеня, адзначаецца Сусветны дзень акіянаў, калі людзі аб’ядноўваюцца для захавання экалогіі на нашай планеце і бяспекі Сусветнага акіяна. У час мерапрыемства дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па акіянах. Весела і цікава прайшлі гульні: “Жыццё пад вадой”, “Блакітная планета” і “Загадкі дэльфінёнка Філі”. У час гульняў хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з насельнікамі падводнага свету, “адправілі” іх у акіян і адгадалі простыя і складаныя загадкі. Затым дзеці разгадалі крыжаванку “Насельнікі акіянаў” і філворд “Хто пад вадой дыхае?”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе знаўцаў “Таямніцы ўсіх акіянаў” і з вялікім задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны “Усё пра рыб”. Шмат новай і цікавай інфармацыі прынеслі пазнавальныя хвілінкі “Дзівосныя факты пра падводных жыхароў”.
Дзеці даведаліся, што бываюць рыбы-матылькі, рыбы-папугаі і рыбы-клоуны. Пад вадой жывуць нават вожыкі – марскія. Жывуць тут і лятучыя рыбы, якія могуць лётаць над вадой. А яшчэ марскія зоркі і канькі. У падводным свеце жывуць незвычайныя і таямнічыя яго насельнікі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Акіяны планеты”.
Адказная: Ляўшыцкая І. П.