Волшебное звероведение
1 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы для вучняў са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка” адбылася літаратурная альтанка “Волшебное звероведение” ў межах індывідуальнага творчага плана “Экалогія для дапытлівых”.
Дзеці даведаліся, што казкі бываюць літаратурныя і фальклорныя, а таксама бытавыя, чароўныя і пра жывёл. Бытавыя казкі паказваюць, што галоўнае — не грошы і сіла, а дабрыня, сумленнасць і розум. Асноўныя тэмы чарадзейных казак — барацьба дабра і зла, барацьба за любоў, праўду і іншыя ідэалы. Абавязкова павінен прысутнічаць адмоўны герой, які ў фінале будзе пераможаны. Героямі казак пра жывел выступаюць звяры: ліса, воўк, мядзведзь, заяц і інш. Жывёлам у гэтых казках уласцівы чалавечыя рысы і слабасці. Пры дапамозе недарэчнай сітуацыі высмейваюцца заганы людзей: глупства, жорсткасць, ліслівасць, крывадушнасць і інш.
Маленькія госці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах: “Хорошо ли ты знаешь сказки”, “Ушки на макушке”, “Путаница”, “Угадай КТО”, адгадвалі “Загадки из сундучка”. Але больш за ўсё дзецям спадабалася эстафета “Юный художник”. Усе весяліліся і смяяліся ад душы, бо кожны адчуў сябе сапраўдным мастаком.
У канцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Маша и медведь”.
Адказная: Татарчук Н. В.