Полацкая вуліца мая

7 жніўня ў бібліятэку імя Янкі Купалына гадзіну цікавай інфармацыі “Полацкая вуліца мая” былі запрошаны дзеткі са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8”.

Бібліятэкар прапанавала навучэнцам адправіцца ў падарожжа па гарадах Еўропы і Азіі, у якіх можна жыць на вуліцы Полацкай. Разам яны наведалі Дзісну, Віцебск, Мінск, Смаленск, Новакузнецк, Санкт-Пецярбург і іншыя гарады. Пазнаёміліся з гісторыяй назвы вуліцы Полацкай у Маскве, Севастопале і Вільнюсе. Вуліцы Леніна, Стэфана Баторыя і іншыя сталі Полацкімі.

На гэтых вуліцах, размешчаных у розных гарадах, жывуць дзясяткі тысяч чалавек, большасць з якіх ніколі не бывалі ў Полацку, але так ці інакш, яны ўспамінаюць наш горад. Горад на беразе Заходняй Дзвіны. Горад, дзе ўсе вуліцы – полацкія.

З задавальненнем дзеці адказвалі на пытанні віктарыны і атрымоўвалі падарункі.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий