По улице с умом ходи

22 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах праекта «Бібліятэка пад парасонам» была праведзена бібліяняня «По улице с умом ходи» для вучняў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Полацка».

Мерапрыемства праводзілася з мэтай прафілактыкі дзяцячага дарожнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года. Бібліятэкар звярнула ўвагу школьнікаў на тое, што правілы руху — гэта закон вуліц і дарог, які павінны ведаць і выконваць і дарослыя, і дзеці. Закон гэты строгі і, адначасова, вельмі добры: ён абараняе людзей і зберагае іх жыцце. З дапамогай мультымедыйнай прэзэнтацыі дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення правілаў дарожнага руху.

Хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі з вялікай цікавасцю, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях: «Дорожная ситуация», «Что хотите, говорите», «Найди нарушение», «Автомульти», адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні  віктарыны «Внимание! Дорога!». У канцы мерапрыемства маленькія госці з захапленнем паглядзелі ўрыўкі з мультыплікацыйных фільмаў «Фиксики», «Смешарики», героі якіх траплялі ў складаныя абставіны, калі забываліся  выконваць правілы дарожнага руху.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий