Бібліятэкар на хвілінку

11 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве яе вялікасць Кніга” прайшло дублёр-шоу “Бібліятэкар на хвілінку”. Гэта займальнае мерапрыемства было прысвечана Дню бібліятэк.

Кожны наведвальнік бібліятэкі хоць раз задаваў сабе пытанне, як праходзіць працоўны дзень  бібліятэкара і што ўваходзіць у яго абавязкі. У гэты дзень дзецям прадставіўся ўнікальны выпадак апынуцца па той бок кафедры.

Дзяўчынкі і нават хлопчыкі з цікавасцю выконвалі дзеянні, якія штодня здзяйсняе бібліятэкар. Юныя чытачы паспрабавалі на сабе ўсе цяжкасці і радасці нашай прафесіі: шукалі патрэбную літаратуру ў кніжным фондзе, афармлялі кніжную выставу, рабілі запісы ў фармуляры чытачам. Адным словам, маленькія ўдзельнікі дублер-шоу пазналі шмат чаго новага і цікавага.

Варта адзначыць, што некаторыя чытачы цікавіліся, ці будзе яшчэ праводзіцца такая акцыя. Гэта паказвае, што дзецям цікава ведаць, як ідзе праца ў бібліятэцы.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий