Гэты горад самы лепшы

Сучаснае жыццё дыктуе неабходнасць выхавання з дашкольнага ўзросту любові да сваёй малой радзімы як да крыніцы патрыятычнага пачатку.

Таму, па просьбе выхавацеля ДУА «Яслі-сад № 25 г. Полацка» Якаўлевай Ірыны Іосіфаўны ў бібліятэцы імя Янкі Купалы філіяле №3 для дзетак 5 групы быў праведзены краязнаўчы час «Гэты горад самы лепшы…».  Ён праходзіў у гульнявой форме і пачаўся з “Карагода сяброў”.

Дзеткі разам з бібліятэкарам і казачнай гераіняй Машай адправіліся на завочную экскурсію па роднаму гораду з дапамогай прэзентацыі “Полацк – мой родны горад”, а таксама пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі горада – гербам і сцягам, паслухалі вершы пра Радзіму і пагарталі кнігі пра Полацк.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий