Наша дружная сям’я

3 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кніжнай серыі “Наша дружная сям’я” для вучняў 2 Б класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”.

Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаеміліся з Ірынай Андрэеўнай Багданавай, паэтам з народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”, аўтарам дзіцячых кніг: “Обо всём и обо всех”, “Мама с папой не стареют”, “Неленивая вакцина”, “Если вместе улыбаться…” Госця расказала, што пачала пісаць дзіцячыя вершы, дзякуючы ўнучцы. Менавіта ёй Ірына Андрэеўна прысвяціла свой першы твор.

Нашы маленькія чытачы з задавальненнем паслухалі цікавыя,забаўляльныя і пазнавальныя вершы, патанчылі і пагулялі ў гульню “Я мару быць паэтам”. Напрыканцы сустрэчы Ірына Андрэеўна падаравала бібліятэцы свае кніжкі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава. На ёй былі прадстаўлены кніжкі аўтара  і малюнкі да іх мастачкі Ірыны Башун.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий