Сцяжынка да сэрца
Дзень маці… Гэта свята дабрыні, усмешак, матчынага цяпла і радасці дзіцячых вочак. Напярэдадні гэтага асаблівага дня для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя ў ЦКРА і Р прайшоў майстар-клас “Сцяжынка да сэрца”. На ім маленькія ўдзельнікі пад кіраўніцтвам бібліятэкара зрабілі любімым мамам святочную паштоўку: аплікацыю яркіх кветак з тканіны.
Такія творчыя заняткі дапамагаюць дзецям пазнаёміцца з новым відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адкрываюць мноства магчымасцяў для развіцця камунікацыйных навыкаў, самарэалізацыі. Маленькія ўдзельнікі атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою.
Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі захопленыя і стараліся ўкласці як мага больш любові ў свой шэдэўр. Такія арыгінальныя паштоўкі стануць выдатным падарункам і парадуюць матуль.
Адказная: Татарчук Н. В.