Поделись улыбкою своей

6 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах індывідуальнага творчага плана «С книгой мир добрей и ярче» было праведзена гульнёвае асарці «Поделись улыбкою своей», прысвечанае Сусветнаму Дню Дабрыні для дзяцей са школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзэнтацыі распавяла дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята. Школьнікі даведаліся, што яго першы раз святкавалі 13 лістапада 1998 года ў Токіа. З таго часу ў многіх краінах свету Дзень Дабрыні праводзіцца штогод.

Вядучая расказала, што ў старажытныя часы дарослыя вучылі маладое пакаленне дабрыні, распавядаючы казкі. Лёс казачных герояў дапамагаў малышам знаёміцца і з дабром, і са злом у жыцці чалавека. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях «Назови правильно сказку», “Сказочный герой – добрый или злой?”, ”Из какой я сказки?”. Вельмі зацікавіла іх гульня “Доскажи  словечко.” Вучні  адгадвалі загадкі і з задавальненнем рухаліся падчас гульні “Сад Добра”. У канцы мерапрыемства госці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з фільмаў «Восточный ветер», «Как приручить дракона», «Моана», «Урфин Джюс и его деревянные солдаты»

Усе ўдзельнікі свята атрымалі невялікія падарункі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий