Залаты клубочак

20 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы па просьбе настаўніцы Кавальчук Наталлі Герольдаўны для вучняў 1 “А” класа інтэграванага навучання і выхавання, ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Полацка” было праведзена займальнае мерапрыемства – казачны круіз “Залаты клубочак”.

Казкі падабаюцца ўсім дзецям. Чараўніцтва і прыгоды захапляюць.  У казках жывуць розныя героі: страшныя і чароўныя, добрыя і злыя. Казачны свет вучыць нас дабру і справядлівасці. Разам з бібліятэкарам хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў казачнае падарожжа па турам віктарыны: “Дальше, дальше…”, “Исправь ошибки” “Угадай кто?” , “Договори словечко”.

Падчас мерапрыемства дзеці акунуліся ў атмасферу вясёлага духа спаборніцтва, находлівасці і дасціпнасці. Маленькіх чытачоў чакалі разнастайныя перашкоды. Трэба было адказаць на выкручастыя пытанні, па ўрыўку з кнігі пазнаць літаратурнага або казачнага героя, адгадаць сапраўдную назву казкі і г.д.

Нашы юныя госці паспяхова прадэманстравалі ўсе свае веды па прачытаных кнігах! Такія мерапрыемствы не толькі дораць радасць, але і абуджаюць цікавасць да чытання.

Напрыканцы сустрэчы вучні з задавальненнем праглядзелі мультыплікацыйны фільм “Колобок”, зняты па рускай народнай казцы з аднайменнай назвай.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий