Ля вытокаў беларускага кіно
25 лістапада у бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял №3 у межах індывідуальнага творчага плану па краязнаўству “Мой горад – частачка Радзімы” была праведзена кінагадзіна “Ля вытокаў беларускага кіно”, прысвечаная памяці першага беларускага рэжысёра Юрыя Тарыча. Прысутнічалі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка”.
З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі і ілюстрацыйна-дакументальнай выставы бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй стварэння кінастудыі “Беларусьфільм” і з першым беларускім ігравым фільмам “Лясная быль”, рэжысёра Юрыя Тарыча, а таксама расказала аб конкурсе аматарскіх фільмаў “Я здымаю кіно”, прысвечанаму памяці Юрыя Тарыча.
Прагледзеўшы відэакампазіцыю, падрыхтаваную Заслужаным аматарскім калектывам РБ тэатрам «Пілігрым», навучэнцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам рэжысёра, якога называюць чалавекам, які падарыў крылы беларускаму кінематографу.
Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.