Падарожжа ў краіну Разумнікаў

5 снежня ў бібліятэцы-філіяле №5 ў рамках праекта “Падарожжа ў краіну Разумнікаў” прайшла чарговая гульня-падарожжа, у якой удзельнічалі дзеці дашкольнага ўзросту з мікрараёна Грамы – “Апекуны зямнога жыцця”.

Падчас гульні наш вясёлы паравозік спыніўся на трох станцыях.

На станцыі “Незнаёмыя істоты” дзецям для прагляду была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя “Беларускія міфічныя істоты – апекуны зямнога жыцця”. Хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава даведацца аб такіх істотах як Бялун, Жыцень, Зюзя, Жыжаль, Ляля, Цёця, якую ролю адыгрывалі яны ў жыцці нашых продкаў.

На станцыі “Гарэзлівая” была развучвана беларуская народная гульня “Зюзя, Зюзя, я цябе баюся!”.

На апошняй станцыі дзецям была прапанавана магчымасць праявіць творчасць: яны па ўяўленню малявалі беларускія міфічныя істоты.

Адказны: Баганько Я. Ю.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий