Чужой бяды не бывае
10 снежня ў бібліятэцы-філіяле № 5 была праведзена акцыя міласэрнасці да дня інвалідаў “Чужой бяды не бывае”. У акцыі прынялі ўдзел дзеці з клуба “Натхненне”.
Прайшло мерапрыемства ў форме майстар-класа. Пад кіраўніцтвам бібліятэкараў удзельнікі клуба зрабілі 3D-паштоўкі “Елачка” у тэхніцы арыгамі. Інструкцыя па вырабу паштоўкі была ўзята з часопіса «Делаем сами» №23 за 2019 год. Але кожны ўдзельнік акцыі праявіў творчасць пры аздабленні сваёй паштоўкі, кожны ўклаў у яе цеплыню душы і сэрца, бо ведаў, што паштоўкі з Новым годам будуць падараваны чытачам-інвалідам, як дзецям, так і дарослым.
Адказны: Баганько Я. Ю.