Ён падарыў нам песню

9 снежня у бібліятэцы імя Янкі Купалы плылі ручнікі-ўспаміны пра Мікалая Пятрэнку, якому ў гэтым годзе споўнілася б 100 гадоў.

На гадзіну краязнаўства “Ён падарыў нам песню”, якая праводзілася ў межах індывідуальнага творчага плану па краязнаўству “Мой горад – частачка Радзімы”, былі запрошаны навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.

Бібліятэкар Квашніна Іна Леанідаўна пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Ганаровага грамадзяніна горада Полацка, Заслужанага настаўніка БССР, першага старшыні гарадской суполкі “Таварыства беларускай мовы”, кампазітара Мікалая Макаравіча Пятрэнка.

З задавальненнем навучэнцы слухалі песню “Ручнікі”, напісаную Мікалаем Пятрэнка на словы Веры Вярбы, пазналі, што вядомая песня доўгі час лічылася народнай. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі і відэакампазіцый дзеці разгадвалі рэбусы,  раскрывалі значэнне ручнікоў у жыцці беларусаў. Падчас сустрэчы гучалі вершы, прысвечаныя Мікалаю Пятрэнку, а на развітанне госці разам з бібліятэкарам заспявалі песню “Ручнікі”.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий