Рождество Христово

8 студзеня у бібліятэцы імя Янкі Купалы, для дзяцей старшай групы №8 ДУА “Яслі-сад №25 г. Полацка” была праведзена мультымедыйная прэзентацыя “Рождество Христово”.

Вядучая распавяла дзецям гісторыю аб святой Марыі з горада Назарэта, аб нараджэнні Богадзіцяці. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якая біблейская падзея ляжыць у аснове гэтага свята. Уразіла дзяцей тое, што ноч перад Калядамі лічыцца чароўнай. Калі загадаць жаданне ў гэтую ноч, яно абавязкова споўніцца.

У другой частцы сустрэчы маленькія госці з задавальненнем паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Нараджэнне Ісуса Хрыста”. Праслухалі песню “Яркая звёздочка на небе горит”, выявілася, што дзеці ведаюць словы гэтай песні, таму ўсе дружна падпявалі.

Гэта чароўная сустрэча нагадала ўсім, што справы міласэрнасці патрэбныя нам заўсёды, а не толькі ў святочныя дні.

Перад развітаннем хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі маленькія падаруначкі – святочную налепку.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий