С книгой мир добрей и ярче
8 студзеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах індывідуальнага творчага плана “С книгой мир добрей и ярче” быў праведзены дзівосны калейдаскоп “Если в сказку очень верить, то она к тебе придёт…”, прымеркаваны да 235-годдзя з дня нараджэння Якаба Грыма, для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра жыццё і творчасць братоў Грым і ўплыў, які яны аказалі на развіцце нямецкай філалогіі. Выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, вядучая пазнаёміла вучняў з біяграфіямі пісьменнікаў, цікавымі фактамі з іх жыцця і творчасці. Вучні даведаліся аб тым, што прафесары Грым многія гады працавалі бібліятэкарамі, даследавалі старажытнагерманскую літаратуру. Ім удалося сабраць, перапрацаваць дзясяткі народных легенд, якія перадаваліся з вуснаў у вусны сотні гадоў. Казкі братоў Грым былі напісаны такой простай, даступнай шырокаму колу чытачоў мовай, што на маладых аўтараў звярнулі ўвагу філолагі ўсёй Еўропы.
Маленькім чытачам было цікава даведацца аб тым, што ў Германіі існуе турыстычны маршрут “Дарога казак”, які прысвечаны героям твораў братоў Грым.
Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўважлівыя, слухалі з вялікай цікавасцю, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Угадай сказку по предмету”, “Нерадивый художник”, весела рухаліся ў час музычнай гульні “Три хлопка”.
Вельмі ўзрадавала маленькіх чытачоў тое, што многія творы пісьменнікаў экранізаваныя. У канцы мерапрыемства госці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з фільмаў “Храбрый портняжка”, “Принцесса для гусей”, “Три орешка для золушки”, “Белоснежка: месть гномов”.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.
Адказная: Трафімава М. А.