Гадзiна выдатнай асобы
27 і 31 студзеня “героем дня” ў бібліятэцы імя Янкі Купалы была наша зямлячка, партызанка, Герой Савецкага Саюза Таццяна Марыненка, якой 25 студзеня споўнілася б 100 гадоў.
На гадзіну выдатнай асобы, якая праводзілася ў межах індывідуальнага творчага плану па краязнаўству “Мой горад – частачка Радзімы”, былі запрошаны навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка” і ДУА “Базавая школа № 3 г. Полацка”.
Спачатку, каб даведацца аб кім пойдзе размова, дзеці разгадвалі крыжаванку “Малая Радзіма”, а потым з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі бібліятэкар Квашніна Іна Леанідаўна пазнаёміла прысутных з гераічным шляхам Таццяны Савельеўны Марыненка.
Расказ аб подзвігах Таццяны вучні слухалі з вялікай цікавасцю і шчыра хваляваліся за лёс дзяўчыны. Падчас сустрэчы гучалі вершы, прысвечаныя нашай зямлячцы.
Біблятэкар таксама пазнаёміла прысутных з кнігамі, прадстаўленымі на выставе.