Iнтэрнэт-павуціна
11 і 12 сакавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла піраміда ведаў “Павуціна: правы і абавязкі інтэрнэт-карыстальнікаў” ў межах індывідуальнага творчага плана “Абарані правы дзіцяці” для вучняў 5 В класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка” і для вучняў 5 Г класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”.
Бібліятэкар разам з дзецьмі праз гульні разважалі пра правы чалавека і дзіцяці ў рэальным жыцці, абмяркоўвалі тэму правоў і абавязкаў карыстальнікаў Інтэрнэту і прыйшлі да думкі, што правы і абавязкі рэальнага свету абавязковыя для віртуальнага свету, а здольнасць думаць, аналізаваць сітуацыю і крытычна яе ацэньваць дапамагае чалавеку зберагчы сябе ад пагроз, захаваць сваю асобу і супрацьстаяць спробам маніпулявання яго свядомасцю.
Адказная: Кукштэль І. Я.