Экологическая кругосветка

9 ліпеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены квэст “Экологическая кругосветка”. У квэсце ўдзельнічаў рознаўзроставы атрад “Эколаг” ДУДА “Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”.

Атрад “Эколаг” быў падзелены на дзве каманды: “Зялёны дазор” і “Зубраняты”. Камандам былі прапанаваны заданні, выконваючы якія дзеці атрымлівалі падказкі, якія ўказвалі на месца захавання наступнага задання. Выконваючы іх, вучні праверылі свае веды ў галіне геаграфіі і прыроды Беларусі, замацавалі навык сартавання смецця, прадэманстравалі свой слоўнікавы запас.

Выконваючы адно з заданняў – праца з артыкуламі з часопіса “Родная прырода” – удзельнікі квэсту прадэманстравалі вельмі добрыя навыкі працы з тэкстам, а таксама пашырылі свой кругагляд. Фінальнай часткай мерапрыемства стаў падлік заробленых балаў. Перамагла каманда “Зялены дазор”. Пераможцы атрымалі невялікія памятныя падарункі. У канцы квэсту дзеці паглядзелі тэматычны мультфільм.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, на якой размяшчалася як мастацкая, так і навукова-папулярная літаратура.

Адказная: Рудакова Н.М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий