Книгу города листая

З 4 па 8 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы праходзіла віктарына “Книгу города листая”, якая была прысвечана гісторыі Полацка.

Усе жадаючыя атрымалі магчымасць прыняць удзел у віктарыне. Удзельнікам віктарыны былі прапанаваны наступныя заданні: філворд “Их имена связаны с Полоцком”, тэст “Адгадайце помнік па фотаздымку”, бліц-апытанне па гісторыі Полацка ад старажытных часоў да нашых дзён, віктарына-пошук “Узнай по описанию”, бліц-апытанне “Страницы жития святой Евфросинии Полоцкой”.

Таксама на старонках бібліятэкі ў сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Фэйсбук” была размешчана віртуальная версія віктарыны, што дазволіла чытачам прыняць у ёй удзел у рэжымі ан-лайн. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі салодкія падарункі. Акрамя таго, да мерапрыемства были падрыхтаваны 2 книжныя выставы. Адна з іх была прысвечана гісторыі горада, другая – Еўфрасінні Полацкай.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий