Беларусь была, ёсць, будзе!

1 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў гістарычны ўрок “Беларусь была, ёсць, будзе!”.

У межах індывідуальнага творчага плана “Абарані правы дзіцяці” для вучняў 6 А і 6 Б класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка” па просьбе настаўніка Ермаковай Наталлі Васільеўны.

Вядучая з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі расказала дзецям пра гісторыю нашай краіны са старажытных часоў да сучаснасці.

Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў са славутымі і знакамітымі людзьмі беларускай зямлі, якія аставілі добрую памяць па сабе і мы можам з гонарам называць сябе іх нашчадкамі.

Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі мультфільм “Будзьма беларусамі”, каб замацаваць атрыманыя веды. Адказная: Кукштэль І.Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий