Знаёмцеся: тут жывуць кнігі
7 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы для вучняў 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка” была праведзена экскурсія “Знаёмцеся: тут жывуць кнігі”.
Падчас экскурсіі першакласнікі пазнаёміліся з асноўнымі правіламі паводзін у бібліятэцы, узгадалі, што з кнігамі трэба абыходзіцца асцярожна.
Таксама вучні атрымалі магчымасць пагартаць найбольш цікавыя кнігі і часопісы з бібліятэчнага фонду.
Адказная: Рудакова Н.М.