Гадзіна экалагічных ведаў
21 верасня ў межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў бібліятэцы імя Янкі Купалы была праведзена гадзіна экалагічных ведаў “Рух без шкоды для навакольнага асяроддзя”.
Мерапрыемства наведалі вучні 6 “А” і 6 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.
Падчас сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Еўрапейскага тыдня мабільнасці, узгадалі, што грамадскі і асабісты транспарт наносяць шкоду навакольнаму асяродзю. Бібліятэкар распявяла школьнікам пра даступны для іх экалагічны транспарт, у ліку якога апынуўся ровар.
Вучні даведаліся, што перамяшчэнне на ровары накладвае пэўныя абавязкі і абмежаванні, якія тычацца якасці ровару і яго знешняга выгляду, знешняга выгляду раварыста, яго ўзросту. Акрамя таго, школьнікі даведаліся, што катанне на ровары патрабуе ўважлівасці, бо існуюць дарожныя знакі і дарожная разметка, якія рэгулююць дарожны рух ровараў. Адказная: Рудакова Н. М.