Азбука – не бука, а забава і навука
23 верасня ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л. М. Талстога прайшла гутарка-гульня “Азбука – не бука, а забава і навука”, прысвечаная 85-годдзю Анатоля Клышкі.
Вучні 3 “Б” і 3 “В” класаў СШ №10 паслухалі аповяд бібліятэкара аб жыццевым і творчым шляху педагога і пісьменніка, крытыка і перакладчыка, даведаліся аб тым, что “Буквар” Клышкі перавыдаваўся з 1969 года аж 23 разы, а “Пропісі” – 18. Акрамя гэтага, вучні ўжывую пазнаеміліся і пагарталі тыя кнігі, якія Анатоль Канстанцінавіч напісаў для дзяцей – “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”, “Самая лепшая хатка”, “У лясах Белавежы”, “Тысяча арэшкаў. Загадкі для дзяцей і дарослых”, «Чую, бачу, гавару: ілюстраваны слоўнік па беларускай мове”.
У гульневай часцы мерапрыемства клас спаборнічаў, падзяліўшыся на дзве каманды. Рабяты гулялі у “Перакладчыкаў” – перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, успаміналі “Буквар” і беларускі алфавіт, разгадваючы загадку-шыфроўку, адгадвалі загадкі са зборніка “Тысячы арэшкаў”, размяшчалі словы-назвы школьных прыналежнасцей у клетках крыжаванкі і лавілі рыбу падчас моўнай гульні “Падзялі на склады”.
Скончылася мерапрыемтва падвядзеннем вынікаў і аглядам кніг сучасных беларускіх аўтараў.