Незвычайная краіна, якой няма на карце

24 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася літаратурная гутарка “Незвычайная краіна, якой няма на карце”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння дзіцячай пісьменніцы Ліі Гераскінай.

Па просьбе педагога ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка” Наталлі Герольдаўны Кавальчук, у межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2 “А” класа.

З дапамогай электроннай прэзентацыі вядучая пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю расійскай пісьменніцы. Вучні даведаліся, што ўжо ў школьныя гады Лія пачала пісаць вершы, нават выбрала вершаваную форму для сачынення на экзамене. Пазней будучая пісьменніца працавала ў якасці журналіста, а таксама спецыяльнага карэспандэнта.

Пасля вайны Гераскіна напісала для дзяцей сваю першую п’есу “Хрустальд и Катринка”. А з 1950 года спектаклі па яе п’есам былі пастаўлены ў розных гарадах краіны. У 60-70-я гады Лія Барысаўна выступае ў розных драматургічных жанрах. Яна піша п’есу “Аттестат зрелости”. Па яе твору быў зняты мастацкі фільм. Гэта была першая слава Гераскінай.

Нечакана пісьменніца напісала вясёлую і адначасова павучальную аповесць “В стране невыученных уроков”. Аповесць настолькі спадабалася чытачам, што па матывах гэтай кнігі ў 1969 годзе выходзіць не менш знакаміты мультфільм рэжысёра Юрыя Прыткова.

На рахунку Ліі Гераскінай вельмі шмат цікавых дзіцячых твораў, такіх, як: “Мягкий характер”, “Синий цветочек” і г. д. Акрамя таго, пісьменніца пераказала для новага пакалення “Волшебную лампу Аладдина” і “Джельсомино в стране лжецов”. Яе кнігі цікава чытаць не толькі дзецям, але і дарослым, якія хочуць ўспомніць дзяцінства і пачытаць нешта казачнае, добрае і светлае.

У другой частцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі мультыплікацыйны фільм “В стране невыученных уроков”, а потым актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Весёлый урок”. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий