Быць вучнямі – вельмі адказная справа
28 верасня на экскурсію ў бібліятэку імя Янкі Купалы — філіял №3 завітаў 1 “Г” клас ДУА “СШ № 6 г. Полацка”.
Ва ўступным слове бібліятэкар нагадала маленькім чытачам, што быць вучнямі – вельмі адказная справа.
Таксама бібліятэкар выказала надзею, што першакласнікі будуць часта наведываць бібліятэку. Падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з асноўнымі правіламі паводзін у бібліятэцы, узгадалі, што з кнігамі трэба абыходзіцца асцярожна.
Першакласнікі актыўна ўзаемадзейнічалі з бібліятэкарам: разважалі на прапанаваныя тэмы, задавалі разнастайныя пытанні. Таксама вучні прадэманстравалі, што ведаюць беларускую мову. У канцы экскурсіі дзеці атрымалі магчымасць пагартаць кнігі і часопісы з бібліятэчнага фонду. Адказная: Рудакова Н. М.