115 гадоў з дня нараджэння
25 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 для навучэнцаў 10 класа СШ № 6 у межах індывідуальнага творчага плану па краязнаўству “Мой горад – частачка Радзімы” была праведзена краязнаўчая гадзіна “Мясцінамі Петруся Броўкі”.
Сапраўдны пісьменнік – сын сваёй зямлі і свайго часу. Ад зямлі ён бярэ багацце фарбаў і гукаў, час фарміруе яго грамадзянскае і духоўнае аблічча. Народнаму паэту Беларусі Петрусю Броўку 25 чэрвеня гэтага года споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння.
Бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з жыццёвым шляхам паэта, яго багатай творчай спадчынай. Госці мелі магчымасць пераканацца ў тым, што нязменна ва ўсіх жанрах Пятрусь Броўка засведчыў любоў да роднай беларускай зямлі, да мінулага, да простага беларускага слова.
Падчас сустрэчы гучалі песні “Александрына”, “Пахне чабор”, “Я не магу пра вас забыцца” на словы народнага паэта.
Таксама бібліятэкарам быў праведзены агляд выставы, прысвечанай тэме сустрэчы. Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.