Абарані правы дзіцяці

13 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы была  праведзена гутарка-дыспут “Чалавек пачынаецца з дзяцінства”.

Можно презреть, наказать, помочь, но мучить нехорошо, стыдно, нельзя. Это ожесточает человека. Надо быть милосердным. В. Железников.

Гутарка-дыспут, прысвечаная 90-гадоваму  юбілею  вядомага дзіцячага  пісьменніка Уладзіміра Жалезнікава, была  праведзена ў межах індывідуальнага творчага плана “Абарані правы дзіцяці”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”, 6 Г класа.

Вядучая расказала дзецям пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, а потым пазнаёміла з творам пісьменніка “Чучело” . Гэта аповесць напісана ў 80-я гады XX стагоддзя, але яна актуальна  ў нашы дні, магчыма,  больш, чым раней.

Аўтар паднімае праблемы ўзаемаадносін непасрэдна ў дзіцячым калектыве: як нараджаецца канфлікт, што прыводзіць да супрацьстаяння, як і чаму становяцца ізгоямі ў дзіцячым калектыве. Бібліятэкар правяла для гасцей слоўнікавы дыктант. Хлопчыкі і дзяўчынкі праслухалі кароткі змест аповесці і паглядзелі аднайменны буктрэйлер.

Потым бібліятэкар разам з чытачамі і настаўнікам абмяркоўвалі ўчынкі і паводзіны шасцікласнікаў – герояў аповесці. Дзеці зрабілі вывад: якімі б складанымі ні былі ўзаемаадносіны паміж людзьмі, нельга дапускаць прыніжэння годнасці іншай асобы. Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий