В царстве флоры и фауны

15 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены брэйн-рынг “В царстве флоры и фауны”.

Праведзены межах індывідуальнага творчага плана “Экалогія для дапытлівых”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 6 “В” класа ДУА “СШ № 6 г. Полацка”.

Напачатку мерапрыемства вучні былі падзелены на тры каманды: “Фортуна”, “Одуванчики”, “Пельмешки”. Пасля гэтага школьнікам былі прапанаваны разнастайныя заданні. Брэйн-рынг складаўся з васьмі  тураў. Першы тур праверыў наколькі добра школьнікі ведаюць рускія і беларускія вершы, падчас другога тура вучні адказвалі на прапанаваныя бібліятэкарам пытанні.

Трэці тур праверыў артыстычныя здольнасці дзяцей: вучні гулялі ў вядомую гульню “Крокодил”. Чацвёрты  тур быў прысвечаны лекавым раслінам і роднай мове: дзеці перакладалі назвы раслін з рускай мовы на беларускую. Пяты тур меў назву “Экологическая ситуация”. Задача дзяцей заключалася ў неабходнасці прыняць правільнае рашэнне ў прапанаваных сітуацыях. Падчас шостага тура школьнікі разгадвалі рэбусы. Сёмы  тур быў прысвечаны хатнім жывёлам, птушкам і насякомым. Восьмы тур праверыў наколькі добра школьнікі ведаюць дзіцячыя фільмы і мультфільмы. У выніку перамагла каманда “Пельмешки”.

Праведзенае мерапрыемства прадэманстравала, што вучні добра арыентуюцца ў раслінным і жывёльным свеце, ведаюць родную мову, а таксама маюць добрыя навыкі каманднай работы. Падрыхтавала: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий