Добрыя рукі майстра

23 кастрычнікаў дзіцячай бібліятэцы імя Л. Талстога — фiлiяле № 1 адбылася творчая сустрэча “Добрыя рукі майстра”.

Творчая сустрэча з народнай майстрыцай Полацкага народнага клуба “Роднасць” пры Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур Мароз Аннай Міхайлаўнай, якую прадставила кираўнік клуба Каранеўская Таццяна Уладзіміраўна.

Спачатку майстар распавяла пра тое, як яна захапілася народнай творчасцю, выконвала работы ў розных тэхніках, рабіла лялек, тапіарыі, укладваючы ў свае работы не толькі цяпло сваіх рук, але і душу. Пасля знаёмства Анна Міхайлаўна прапанавала трэццякласнікам СШ №10 майстар-клас па выкананню бірулькі для ключоў у тэхніцы “макрамэ”.

Напрыканцы бібліятэкары прапанавалі дзецям кнігі па народным промыслам і рукадзеллю.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий