Матчына хата ўсім багата

23 кастрычніка вучні 1 “А” і 1 “Б” класаў СШ №10 здзейснілі падарожжа ў свет беларускага побыту “Такія розныя, а ў хаце – родныя”.

Зайшоўшы у залу для мерапрыемстваў дзіцячай бібліятэкі імя Л. Талстога, рабяты адразу заўважылі, што яна падзелена на две часткі: сучасная кватэра і старажытная вясковая хата. Яны былі абсталяваныя тымі рэчамі, якія за доўгія гады выкарыстоўвання сталі роднымі для нас, хоць іх знешні выгляд і змяніўся.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар Бандарэнка В. У. расказвала дзецям аб тым, як змяніўся беларускі побыт, аб тых рэчах, якія раней выкарыстоўваліся замест настольнай лямпы, электрычнага чайніка, распавяла і нават паказала як гаспадыні карысталіся прасам, карамыслам і як рабілі масла ў маслабойцы.

Многія з рабят ведалі, што старадаўнім прасам прасаваць бялізну было цяжка, бо сам прас быў жалезным і яго трэба было напаўняць вуглямі. А вось пра тое, як прабабулі рабілі масла ведалі адзінкі. Таксама цікавым для дзяцей аказаўся аповяд пра тое, як рабілі са льна тканіну, адбівалі яе пранікамі, а потым ткалі з яе прыгожыя ручнікі.

Першакласнікі ведаюць яшчэ не шмат беларускіх слоў, таму на мерапрыемстве ўвага надавалася і знаемству з новымі словамі на роднай мове. Прас, ручнік, спадніца, збанок, кашуля, дыван, ложак – цяпер гэтыя словы сталі для дзяцей зразумелымі і яны смогуць іх ужываць падчас гаворкі.

Тым, хто пажадаў больш глыбей пазнаеміцца з беларускім побытам, было прапанавана пачытаць кнігі з выставы “Матчына хатаўсім багата”, сярод якіх былі кнігі Міколы Маляўкі “Спадчына, або каб не стаць манкуртам”, “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”, і з серыі “Кола жыцця” – “Народнае мастацтва Беларусі”, “Хлеб Беларусі” і іншыя.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий