Эка-раследванне
29 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы – філіяле № 3 адбылося эка-раследванне “Пра зялёныя лясы і лясныя цуды”.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8”.
Падчас мерапрыемства вучні заўсёды былі гатовыя да размовы. Школьнікі актыўна адказвалі на разнастайныя пытанні, а калі іх штосьці цікавіла, то яны не саромеліся сваю цікавасць паказаць.
Мерапрыемства складалася з трох частак. Першая частка была прысвечана лесу як экалагічнай сістэме. Вучні ўзгадалі правілы паводзін у лесе, пазнаёміліся з ляснымі жыхарамі, а таксама праверылі свае веды ў галіне грыбоў і ягад.
Другая частка мела больш пазнавальны характар: бібліятэкарка пазнаёміла дзяцей з беларускімі традыцыямі, якія звязаны з лесам. Некаторыя традыцыі вучні ведалі (напрыклад, усе ўзгадалі дзе і калі трэба шукаць папараць-кветку). Пасля гэтага вучні адказалі на некалькі пытанняў, і іх адказы прадэманстравалі, што дзеці шмат чаго запомнілі.
У апошняй частцы мерапрыемства дзеці разгадвалі рэбусы, адгадвалі мультфільмы.
Адказная: Рудакова Н. М.