Экалогія для дапытлівых

17 лістапада ў бібліятэку імя Янкі Купалы – філіял № 3 завіталі   вучні 3 “В” класа ДУА “СШ № 8”.

На мерапрыемства “Люблю цябе, прырода, у любую пару года” завіталі   вучні 3 “В” класа ДУА “СШ № 8”.

Сустрэча адбылася ў межах індывідуальнага творчага плана “Экалогія для дапытлівых”. Гутарка складалася з 4 частак, якія былі прысвечаны гадавым сезонам. Паколькі каляндарны год пачынаецца з зімы, першая частка мерапрыемства была прысвечана менавіта ёй.

Школьнікі адгадвалі загадкі, узгадвалі “зімнія” казкі. Таксама дзеці ўзгадалі, што кожны з іх можа пачаставаць птушак зімой, а бібліятэкарка, у сваю чаргу, патлумачыла вучням, што пачастунак будзе карысным для птушак толькі пры выкананні некаторых умоў. Наступная частка мерапрыемства была прысвечаня вясне. Вучні, як і на першым этапе, адгадвалі тэматычныя загадкі.

Таксама на “вясеннім” этапе школьнікі пазнаёміліся  з вершамі рускіх і беларускіх паэтаў. “Летні” этап мерапрыемства, як і папярэднія, пачаўся з загадак. А ў канцы “летняй” частцы школьнікі ўзгадалі тэматычныя казкі і апавяданні. Апошняя частка была прысвечана восені. Школьнікі адгадвалі загадкі, паспяхова выканалі заданне “чорная скрыня”, а  таксама прадэманстравалі добрыя навыкі выразнага чытання.

 Адказная: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий